Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 5 человек

Комплексно-целевая программа "Трудный подросток"

Дата: 22 марта 2016 в 15:46, Обновлено 9 января 2017 в 09:45
Автор: Урад Т. В.

         Комплексна - мэтавая праграма "Цяжкі падлетак"                 

2017 – 2020  г.г.

 Тлумачальная запіска

Праблема  падлеткавай  злачыннасці – адна  з  найбольш  важны  сацыяльных  праблем, якая  зараз  стаіць  перад  грамадствам  і  патрабуе  свайго  неадкладнага  вырашэння.  Беспрацоўе, недастатковая  сацыяльная  абароненасць  сям’і, страта  сямейных каштоўнасцей, амаральныя  паводзіны  бацькоў  прывялі  да  з’яўлення  неблаганадзейных  сем’яў  і  дзяцей  з  дывіянтнымі  паводзінамі, якіх  мы  называем  “цяжкімі”. Як  правіла, “цяжкія”  дзеці – гэта  вынік  сямейнага  бязладдзя, сварак, адсутнасці  нармальнага  мікраклімату.

Галоўная  задача  школы, педагагічнага  калектыва – дапамагчы  дзецям, якія  трапілі  ў бяду, разабрацца  з іх  праблемамі.

Асноўнымі  прыкметамі  сацыяльнай  запушчанасці  школа  лічыць  адмоўныя  адносіны  да  вучобы, сістэматычнае  парушэнне  школьнай  дысцыпліны, негатыўны  характар  выкарыстання  вольнага  часу, адсутнасць  станоўчых  зносін, парушэнне  нормаў  маралі  і  права.

Прадуманная  сістэма  вучэбна-выхаваўчай  работы  з  “цяжкімі”  школьнікамі  абумоўлівае  поспех  у  папярэджванні  правапарушэнняў  і  злачыннасці. У  гэтай  тлумачальная  школы, прыцягненне  іх  да  выканання  даручэнняў  рознага  плану, і, па-другое, - індывідуальная работа  з  кожным  з  такіх  школьнікаў. Ад  умення  знайсці  з  вучнем  агульную  мову, жаданне  разабрацца  ў  яго  характары, зразумець  і  падтрымаць  яго, быць  неабыякавым  да  яго  праблем   -  залог  поспеху.  Першы  аспект  знаходзіць  сваё  адлюстраванне ў  агульнашкольным  плане  работы, другі  -  у  планах  работы  класных  кіраўнікоў.

План  педагагічнай  карэкцыі  дае  магчымасць знайсці  адказы  на  тры  пытанні: што  трэба  выправіць ( адмоўныя  фактары  сямейнага  і  школьнага  выхавання,стыхійна-групавыя  зносіны, негатыўныя  асаблівасці  асобы  вучня);як  трэба  выправіць ( аналіз  вучобы  школьніка, заахвочванне  яго да  змянення  характару  адносін  з  тымі, хто дрэнна  ўплывае  на  яго  паводзіны, вызначэнне, да  якой  практычнай  дзейнасці  яго  мэтазгодна  далучыць); каму  і  што  трэба размеркаванне  абавязкаў, вызначэнне  тэрітнаў, метады  кантролю  за  эфектыўнасцю работы).

Мэта  праграмы:

-   вызначэнне  напрамкаў  работы  адміністрацыі, класных кіраўнікоў, сацыяльнага  педагога, якія  б  знізілі  магчымасць асацыяльных  паводзін  асобы

Задачы  праграмы :

-    стварэнне  прававых  перадумоў  зніжэння  злачынасці  , фарміраванне  законапаслухмянай  асобы;

-      стварэнне  духоўных  перадумоў, якія  б  садзейнічалі  фарміраванню  гуманных  адносін  да  людзей, асэнсаванне  чалавекам  асабістага  жыцця  як  вышэйшай  каштоўнасці;

-       уключэнне  ў  работу  з  “цяжкімі” усіх  арганізацый, якія  знаходзяцца  ў  мікрараёне  ўстановы  адукацыі;

-      распрацоўка  алгарытма  дзеянняў   адміністрацыі, класных  кіраўнікоў

                             Асноўныя накірункі прафілактычнай работы

  1. Удзел цяжкіх дзяцей у калектыўных школьных мерапрыемствах, класных мерапрыемствах, рабоце гурткоў.
  2. Індывідуальная работа з вучнямі :

- дыягностыкапрычын неблаганадзейнасці;

- меры па змяненню сацыяльнага статусу дзіцяці у школе, сям’і, мікрагрупе ;

- педагагічная дзейнасць па вы раўніванні магчымасцей дзіцяці;

- фарміраванне навыкаў, інтарэсаў, уменняў, развіццё актыўнасці .

 3.  Індывідуальная работа з вучнёўскімі сем’ямі :

 - дыягностыка прычын неблаганадзейнасці;

 - унясенне змяненняў у стыль сямейнага выхавання;

 - аднаўленне і ўмацаванне выхаваўчага патэнцыялу сям’і ;

         - меры па актыўнаму ўключэнню бацькоў у працэс  прафілактыкі.

  4. Асветніцкая дзейнасць сярод вучняў і бацькоў.

    5.Метадычнае забеспячэнне работы педкалектыва па прафілактыцы злачыннасці і    правапарушэннняў.

Асноўныя этапы прафілактычнай работы з неблаганадзейнымі дзецьмі.

  1. Дыягнастычны.
    • выявіць прычыны дэвіянтных паводзін, паставіць псіхолага- педагагічны       

              прагноз.  

  1. Прагнастычны.
    • апрацоўка атрыманых дадзеных, вызначэнне стратэгіі і тактыкі выхавання

            з улікам дыягнастычных дадзеных.

  1. Пераарыентацыйны.
    •   змяніць стэрэатып паводзін дзіцяці.
  2. Этап замацавання

Мэта: фарміраванне станоўчага стэрэатыпу паводзін. Імкненне да      самаўдасканалення, самавыхавання.

Крытэрыі  пастаноўкі  на  ўнутрышкольны  ўлік

  1. Сістэматычная  непаспяховасць.
  2. Пастаяннае  парушэнне  дысцыпліну  і  парадку   ў  класе, школе, у  адносінах  з  настўнікамі  і  вучнямі.
  3. Зняважлівыя  ўчынкі  ў  адносінах  да  сваіх сяброў, сваіх  бацькоў.
  4. Правапарушэнні.
  5. Наяўнасць  звестак  аб  прыналежнасці  вучняў  да сумніцельных  кампаній  аднагодкаў  або  дарослых, якія  вядуць  сябе амаральна.
  6. Неблаганадзейная  абстаноўка  ў  сям’і.
  7. Сістэматычныя  пропускі  і  збяганне  з  урокаў, бадзяжніцтва, збяганне  з  дому.

Перш  чым  паставіць  вучня  на  ўнутрышкольны  ўлік, з  ім  павінна  быць  праведзена  наступная  работа:

-  наведванне  на  даму  класным  кіраўніком, сацыяльным педагогам, адміністрацыяй  школы;

-  запрашэнне  бацькоў  на  савет прафілактыкі  школы;

-  абмеркаванне  пытання  пастаноўкі  вучня  на  ўлік   са  старшынёй  сельскага  савета  з  удзелам  участкова  інспектара  РАУС.

Філасофія  дысцыпліны, або  як  працаваць  з  “цяжкімі”

           Каб  правільна  будаваць  канструктыўнае  ўзаемадзеянне  з  тымі, хтл  парушае  дысцыпліну, неабходна:

  1.  Вызначыць  сапраўдную  мэту  ўчынка.
  2. У  адпаведнасці  з  ёю  выпраць  спосаб  уздзеяння, для  таго  каб паўплываць  на  сітуацыю  і  спыніць  непажадагы  ход  падзей.
  3. Распрацаваць  стратэгію  сваіх  паводзін, якая б  прывяла  да  паступовага  зніжэння  колькасці  падобных  учынкаў  у  гэтага  вучня  ў  будучым.

Партнёрскія  адносіны  з  вучнямі  будуюцца   па  наступных  правілах :

  1. Вучань  заўсёды  выбірае  паводзіны, а  настаўнік  дапамагае  зрабіць  выбар.
  2. Свабода  выбара – гэта  гатоўнасць  самому  адказваць  за  яго  вынік.

Распрацоўваючы  школьны  план  дзеянняў, настаўнік  вырашае  наступныя  задачы:

  1. Назіранне  і  аб’ектыўнае  апісанне  паводзін  праблемных  вучняў;
  2. Вызначэнне  сапраўднай  прычыны  адхілення  ў  паводзінах;
  3. Выбар  тэхнікі ўмяшання  ў  паводзіны, што  не  адпавядаюць  правілам  паводзін  на  ўроках  і  па-за  імі;
  4. Распрацоўка  тактыкі  і  стратэгіі  падтрымкі  вучняў;
  5. Уключэнне  бацькоў  і  настаўнікаў  у  рэалізацыю  школьнага  плана  дзеянняў.

Этапы  работы  з  “цяжкімі”  вучнямі

  1.  Гутаркі  з  “цяжкімі”  вучнямі.
  2. Наведванне  дома  вучняў  класнымі  кіраўнікамі, сацыяльным  педагогам  прадстаўнікамі  адміністрацыі.
  3. Правядзенне  сумесных  рэйдаў  “Сям’я”, “Мой  вольны  час”.
  4. Запрашэнне  вучня  на  пасяджэнне  савета  прафілактыкі  разам  з  бацькамі.
  5. Гутарка  з  адміністрацыяй  школы.
  6. Разгляд  справы  вучня  на  КСН, ІСН.

Адказныя :  класныя кіраўнікі, сацыяльны  педагог

Праграма  рэабілітацыі  дзяцей  з  дывіянтнымі

паводзінамі

    Адміністрацыя

  1. Выпрацоўка  тэндэнцый  і  напрамкаў  у  рабоце.
  2. Забеспячэнне  супрацоўніцтва  і  ўзаемадзеяння  з  сем’ямі.
  3. Аказанне  метадычнай  дапамогі.
  4. Каардынацыйная дзейнасць, кантроль.

             Класныя  кіраўнікі

  1.  Вывучэнне  сацыяльна-педагагічнага  клімату  ў  сям’і.
  2. Прапаганда  здаровага  ладу  жыцця.
  3. Вывучэнне  псіхабіялагічных  і  псіхафізічных  асаблівасцей  асобы  дзіцяці.
  4. Выбар  і  рэалізацыя  калектыўнай  і  творчай  справы.

  Сацыяльны  педагог

  1. Вывучэнне  соцыума  і  развіццё  сацыяльных  сувязей  з  рознымі  сацыяльнымі  інстытутамі.
  2. Забеспячэнне  абароны  правоў  і  інтарэсаў  дзяцей.
  3. Уключэнне дзяцей  у  розныя  віды  сацыяльна  сначымай  дзейнасці.
  4. Індывідуальна-прафілактычная  дзейнасць.
  5. Аказане  сацыяльна-педагагічнай  падтрымкі  і  дапамогі  сем’ям.

Настаўнікі-прадметнікі

  1.  Улік  псіхафізічных  і  псіхалагічных  асаблівасцей  асобы.
  2. Укараненне  педагогікі  супрацоўніцтва  ў  рабоце  з  бацькамі.
  3. Улік  індывідуальных  асаблівасцей  дзяцей.

           Бацькі

  1. Забеспячэнне  здаровага  ладу  жыцця  ў  сям’і.
  2. Удзел  у  агульнашкольных  мерапрыемствах.
  3. Стварэнне  ў  сям’і  спрыяльных  умоў, атмасферы  добразычлівасці  для  нармальнага  развіцця  дзіцяці.

          Псіхолаг

  1.  Дыягностыка  асобасных  якасцей.
  2. Карэкцыйная  работа.
  3. Выпрацоўка  рэкамендацый  класным  кіраўнікам, настаўнікам-прадметнікам, сацыяльнаму  педагогу  па  рабоце  з  дадзенай  катэгорыяй  вучняў.
  4. Кансультацыйна-асветніцкая  работа  сярод  бацькоў.
  5. Адаптацыйна-прафілактычная  работа  ў  дзіцячым  калектыве.

Цыклаграма

работы  сацыяльнага  педагога  з  “цяжкімі”  дзецьмі  і

дзецьмі  з  неблаганадзейных  сем’яў  на  2015 -  2016н.г.

Кожны  дзень

  1.  Работа  з  вучнямі, якія  спазняюцца  на  заняткі  і  высвятленне  прычын  адсутнасці  на  ўроках.
  2. Пазаўрочны  час  “цяжкіх”  вучняў.
  3. Індывідуальная  работа  з  “цяжкімі  вучнямі”( па  неабходнасці).

Кожны  тыдзень

  1. Размова  з  кл. кіраўнікамі    па  пытаннях  актыўнасці  “цяжкіх”  у  грамадска-карыснай  дзейнасці.
  2. Работа  з  настаўнікамі-прадметнікам ( па  сітуацыі).
  3. Сустрэча  з  бацькамі ( па  графіку  наведвання ).

Кожны  месяц

  1.  Наведванне  ўрокаў   настаўнікаў-прадметнікаў ( прасачыць  за  зменамі  ў  адносінах да   вучобы, паводзінах ).
  2. Разгляд  “ цяжкіх”  на  савеце  прафілактыкі  школы.

Адзін  раз  у  месяц

  1.  Знаёмства  з  вынікамі  вучобы  “цяжкіх”  вучняў  за  чвэрць.
  2. Наведванне  неблаганадзейных  сем’яў . Складанне  актаў  абследавання.
  3. Сустрэча  з  бацькамі  на  бацькоўскіх  сходах.
  4. Праца  ў  соцыуме.

Адзін  раз  у  год

  1.  Падвядзенне  вынікаў  работы  за  год.
  2. Высвятленне  занятасці  “цяжкіх”  у  летні  час.
  3. Дапамога  ў  працаўладкаванні  “цяжкіх”.
  4. Складаннепалана  работы  на  год.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.