Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 5 человек

О нашей дружине

Дата: 5 января 2017 в 18:51, Обновлено 5 января 2017 в 21:36

Піянерская дружына на базе ДУА “Бабыніцкая ДС / СШ Полацкага раёна” была сфарміравана 21 сакавіка 2008 г. дружына змагаецца за прысваенне ёй імя нашага земляка Героя Савецкага Саюза Мікалая Падсадніка. Аб знакамітым земляку сабраны матэрыял, у піянерскім пакоі афомлены куток, прысвечаны памяці героя.

На дадзены момант у склад дружыны ўваходзяць 30 членаў ГА “БРПА”. Кіруе работай пярвічнай піянерскай арганізыцыі Савет дружыны, які складаецца з 8 чалавек. Праводзяцца паседжанні Савета дружыны. Органы піянерскага самакіравання знаходзяцца на выканаўчым узроўні, актыўнасць сярэдняя. Лідэрскія ўменні і навыкі членаў органаў піянерскага самакіравання удасканальваюцца ў дружыннай “Школе актыва”.

Дружына арганізуе сваю дзейнасць згодна з планам работы на навучальны год. Праектамі дзейнасці і Праграмай развіцця Полацкай раённай арганізацыі “БРПА”. Найбольш папулярныя сярод піянераў мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнага, турыстычна-краязнаўчага, экалагічнага імаральна-прававога накірункаў.

На базе дружыны сфарміраваны 1 піянерскі профільны атрад, а таксама група акцябрат. Асноўныя накірункі дзейнасці атрада: грамадска-патрыятычны, экалагічны, спартыўна-аздараўленчы. Піянерскі атрад працуе ў зоне піянерскага дзеяння па добраўпарадкаванні месцаў вайсковай славы і аказанню шэфскай дапамогі ўдзельнікам ВАВ і ветэранам працы.

Узаемаадносіны паміж піянерамі добразычлівыя і таварыскія, стаўленне да акцябрат клапатлівае.

Адміністрацыяй школы выдзелена памяшканне для піянерскага пакоя, які аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

У лік традыцый дружыны ўвайшло правядзенне гамадска-патрыятычных акцый: “Чысты двор”, “Ветэран жыве побач”, “Абеліск”; валанцёрскай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, “Дарогамі Перамогі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.